Кніга ўяўляе сабой адзін з варыянтаў адказаў на пытанні білетаў
выпускнога экзамену па беларускай літаратуры за курс сярэдняй школы.
Канцэпцыя літаратурнай адукацыі патрабуе, каб аналіз мастацкага твора
здзяйсняўся назіраннем i ўсведамленнем тых мастацкіх прыёмаў, якімі твор
напісаны. Аўтар ставіў сваёй мэтай рэалізаваць асноўныя патрабаванні
школьнай праграмы i канцэпцыі літаратурнай адукацыі.
У дапаможніку прапануецца методыка вывучэння дзейнасці i творчасці
Францыска Скарыны на ўроках беларускай мовы i літаратуры, прадугледжаных
праграмай. Змешчана сістэма ўрокаў па вывучэнні твораў, методыка
правядзення розных тыпаў i відаў навучальных заняткаў з улікам апошніх
дасягненняў педагагічнай навукі. Выданне адрасуецца настаўнікам
беларускай мовы i літаратуры, студэнтам i выкладчыкам педагагічных
каледжаў i універсітэтаў краіны.
Адметнасць гэтай кнігі ў тым, што ў ёй рэалізавана спроба
папулярызаваць, зрабіць больш даступнымі для вучнёўскага ўспрымання
тыя раздзелы школьнай праграмы па літаратуры, якія выклікаюць
у школьнікаў асаблівыя цяжкасці. Гэта найперш датычыцца твораў
старажытнай літаратуры, эпохі Адраджэння ды i многіх пазнейшых па часе
напісання. Пастаўленая мэта рэалізавана аўтарам кнігі шляхам вылучэння
самага істотнага, важнага i канцэптуальнага ў вучэбным матэрыяле.
У сучасных падручніках i дапаможніках, на думку аўтара, павінна быць
толькі тое, што паўплывае на фарміраванне ў моладзі універсальнага
погляду на беларускую духоўную культуру ўвогуле. Аўтар усведамляе
пастаўленую перад сабой задачу менавіта ў вылучэнні рэчаў, важных
для фарміравання вучнёўскіх здольнасцей да філасофскага асэнсавання
рэчаіснасці, вызначэння месца чалавека сярод людзей, яго маральных
прынцыпаў, агульначалавечых каштоўнасцей. Між іншым, змест праграмы
па літаратуры ў старшых класах якраз i прадугледжвае ўсё вышэйназванае.
Шматслоўнасць, занавучанасць падручнікаў i дапаможнікаў не спрыяюць
папулярызацыі каштоўнага для душаў i розумаў нашых юных сучаснікаў.
Даўно вядома, што ўсё незразумелае i складанае нішчыць жаданне моладзі
авалодаць ведамі, карыснымі для яе духоўнага сталення.
Марыя Верціхоўская. Вывучэнне беларускай літаратуры ў 10–11
класах: Дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі
з беларускай i рускай мовамі навучання. Мінск: Адукацыя i выхаванне,
2012. Дапаможнік складаецца з распрацовак урокаў, якія
вызначаюцца літаратуразнаўчай грунтоўнасцю, наватарскімі метадычнымі
падыходамі. Выданне будзе дапамагаць забеспячэнню адукацыйнага працэсу,
пошуку новых формаў i прыёмаў пры выкладанні i навучанні беларускай
літаратуры. Першае выданне пад назвай «Урокі літаратуры ў старшых
класах» выйшла ў 2011 г. Адрасуецца настаўнікам-практыкам, метадыстам, будзе цікавым i карысным студэнтам філалагічных факультэтаў.