Чыгрынаў Іван - Плач перапёлкі (інсцэніраваныя старонкі рамана) Аўтар інсцэніроўкі для радыё: Яўген Раткевіч Рэжысёр: народная артыстка Беларусі Зінаіда Браварская Гукарэжысёр: Уладзімір Сакольскі Рэдактар: Уладзімір Мехаў Галоўныя ролі выконваюць: Ад аўтара - заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў Зазыба - народны артыст Беларусі Павел Дубашынскі Чубар - народны артыст Беларусі Валянцін Белахвосцік У астатніх ролях: народныя артысты СССР Генадзь Аўсяннікаў і Мікалай Яроменка, народныя артысты Беларусі Марыя Захарэвіч і Мікалай Кірычэнка, заслужаныя артысты Беларусі Марыя Зінкевіч, Тамара Нікалаева, Наталля Качаткова, Зоя Белахвосцік, Галіна Бальчэўская, Яўгенія Кавалёва, Уладзімір Кудрэвіч і Віктар Манаеў, артысты Маргарыта Громава, Ала Доўгая, Анатоль Луцэвіч і Юрый Лясны Год запісу: 1983
Народны пісьменнік Беларусі Іван Чыгрынаў належыць да літаратурнага пакалення, якое называюць "дзеці вайны". Таму, відаць, і невыпадкова тэма Вялікай Айчыннай увайшла ў яго творчасць арганічна, глыбока і праўдзіва. Чытачам добра вядомыя яго ваенныя раманы - "Плач перапёлкі", "Апраўданне крыві", "Свае і чужынцы". Працуючы над імі, пісьменнік вывучыў вялікую колькасць архіўных матэрыялаў, сустракаўся з удзельнікамі падполля і партызанскага руху. У раманах грунтоўна адлюстравана атмасфера ваеннага часу, вясковы побыт на акупіраванай тэрыторыі, даследуюцца вытокі народнага гераізму.