Мэта:
Абагуліць
і сістэматызаваць веды вучняў па тэме
"Адасобленыя члены сказа. Знакі прыпынку пры адасабленні”.
Пазнаёміць
са сферай выкарыстання адасобленых членаў сказа.
Выпрацоўваць
уменні вызначаць адасобленыя члены сказа ў структуры сказаў; правільна
інтанаваць сказы з адасабленнямі; акрэсліваць умовы адасаблення; фармуляваць
адпаведнае пунктуацыйнае правіла; вызначаць сэнсава-стылістычную ролю ў тэксце;
ужываць гэтыя канструкцыі ва ўласным вусным і пісьмовым маўленні.