План-канспект урока
Мэты:
·
паўтарыць, абагульніць і сістэматызаваць веды вучняў,
атрыманыя на папярэдніх двух уроках;
· замацаваць уменні знаходзіць дзеепрыслоўі ў сказе,
вызначаць іх марфалагічныя прыметы, сінтаксічную ролю, удасканальваць навыкі
марфемнага разбору (на прыкладзе дзеепрыслоўяў);
· фарміраваць у вучняў навыкі правільнай пастаноўкі знакаў
прыпынку пры дзеепрыслоўях і дзеепрыслоўных зваротах, моўную культуру (пры
пераказе тэксту з выкарыстаннем дзеепрыслоўяў і дзеепрыслоўных зваротаў);
· развіваць творчыя здольнасці вучняў праз выкананне
адпаведных заданняў;
· ствараць на ўроку сітуацыі поспеху, псіхалагічнага
камфорту;
· выхоўваць самастойнасць, добразычлівыя ўзаемаадносіны
паміж вучнямі.