Задача словаўтваральнага аналізу – вызначыць словаўтва ральную структуру слова, гэта значыць вылучыць словаўтваральную аснову і словаўтваральныя сродкі (суфікс, прыстаўку, злучальны галосны і інш). Прасцей можна сказаць, што словаўтваральны аналіз – гэта высвятленне, ад чаго і з дапамогай чаго ўтворана слова. Максімальна поўны аналіз заключаецца ва ўказанні паслядоўнасці ўсіх звёнаў словаўтваральнага працэсу, які можа быць паказаны ў выглядзе ланцужка:
абумоўленасць: умова —” абумовіць —” абмоўліваць —” абумоўлены —” абумоўленасць.
Мінімальнае патрабаванне такога аналізу зводзіцца да вылучэння ўтваральнай асновы і словаўтваральнага сродку.
У з о р. Бяздоказны - доказны + бяз- ;
бязважкасць – бязважкі + -асць ; бязевы - бязь + -ев- + (-ы).
Пры марфемным і словаўтваральным аналізе аднаго і таго ж слова можа вылучацца розная колькасць марфем. Так, слова разумніца ўтварылася ў выніку далучэння суфікса да прыметніка разумны, таму пры словаўтваральным аналізе вылучаем утваральную аснову разумн- і словаўтваральны суфікс -іц-. Пры марфемным разборы вычляняюцца не дзве, а тры структурныя часткі асновы: разум- (корань) + -н- (суфікс) + -іц- (суфікс) + -а (канчатак).
Словаўтваральны аналіз