ПАРАДАК СІНТАКСІЧНАГА РАЗБОРУ
СКЛАДАНАГА СКАЗА 3 РОЗНЫМІ ВІДАМІ СУВЯЗІ
1. Знайсці граматычныя асновы, вызначыць часткі складанага сказа і абазначыць іх лічбамі.
2. Вызначыць від сувязі паміж часткамі: злучнікавая (злучальная, падпарадкавальная), бяззлучнікавая.
3. Вызначыць сэнсавыя блокі складанага сказа, від (злучальная, бяззлучнікавая) і сродак (спалучальны. супраціўны, размеркавальны злучнік) іх сінтаксічнай сувязі.
4. Пабудаваць схему сказа.
5. Зрабіць сінтаксічны разбор кожнага сэнсавага блока як адпаведнага простага ці складанага сказа.