ПАРАДАК СІНТАКСІЧНАГА РАЗБОРУ СКЛАДАНАЗЛУЧАНАГА СКАЗА
1. Знайсці граматычныя асновы, вызначыць часткі складанага сказа і абазначыць іх лічбамі.
2. Назваць сродкі сувязі частак (тып злучальнага злучніка — спалучальны, супраціўны, размеркавальны).
3. Вызначыць, якія сэнсавыя адносіны выражаюцца паміж часткамі складаназлучанага сказа (адначасовасці паслядоўнасці і інш.).
4. Пабудаваць схему сказа.
5. Разабраць як просты сказ кожную граматычную частку (выключыць указанне на тое, што сказ просты).