ПАРАДАК СІНТАКСІЧНАГА РАЗБОРУ СЛОВАЗЛУЧЭННЯ
1.Выдзеліць словазлучэнне са сказа.
2. Знайсці галоўнае і залежнае словы, указаць, якімі часцінамі мовы яны выражаны.
3. Вызначыць, свабоднае словазлучэнне ці несвабоднае.
4. Ахарактарызаваць словазлучэнне паводле прыналежнасці галоўнага слова да той ці іншай часціны мовы: іменнае (назоўнікавае, прыметнікавае, лічзбнікавае, займеннікавае), дзеяслоўнае, прыслоўнае.
5. Устанавіць від падпарадкавальнай сувязі слоў: дапасаванне, кіраванне (беспрыназоўнікавае, прыназоўнікавае), прымыканне.
6. Указаць граматычнае значэнне словазлучэння.