Сб, 21.12.2024, 16:02Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Пошук

Форма ўваходу

Нашы апытанні

Перайсці да ўсіх апытанняў на сайце
Для чаго Вы выкарыстоўваеце прэзентацыі на сваіх уроках?
Усяго адказаў: 483

Воблака тэгаў

Матэрыялы

Каментарыі: 568
Гасцёўня: 65
Загрузак: 518
Галерэя: 46

Навіны сайта

Данный глоссарий разработан на основе содержания учебно-методических комплексов.
Праглядаў: 6615 | Дабавіў: Адмiнiстратар | Дата: 05.05.2013 | Каментарыі (0)

Настаўнікам роднай мовы, студэнтам, вучням, бацькам і ўсім, хто цікавіцца беларускай мовай!
Праглядаў: 9766 | Дабавіў: Адмiнiстратар | Дата: 05.05.2013 | Каментарыі (0)

Добры настаўнік рад вітаць вас на старонках свайго блога!
Праглядаў: 7467 | Дабавіў: Адмiнiстратар | Дата: 05.05.2013 | Каментарыі (0)

Можна загрузіць некаторыя нумары часопіса "Роднае слова"
Праглядаў: 9148 | Дабавіў: Адмiнiстратар | Дата: 03.02.2013 | Каментарыі (0)

Звярніце ўвагу на новае прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па мове і літаратуры
Праглядаў: 16719 | Дабавіў: Адмiнiстратар | Дата: 28.07.2012 | Каментарыі (3)

1 2 »

Каляндар

«  Снежань 2024  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Статыстыка


Онлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

...

Первый Каталог - Каталог сайтов Беларуси, России, Украины BS.BY - Бизнес Сайт. Каталог сайтов, магазины, товары, частные объявления Информер ТИЦ PR

Наш банер

belkabinet.by – Віртуальны кабінет: сайт для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры


Рэкамендацыi па падрыхтоўцы да тэсцiравання па беларускай мове

Тэсцiраванне мае на мэце праверку ступенi валодання выпускнiкамi школ усiмi лiтаратурнымi нормамi беларускай мовы - арфаэпiчнымi, лексiчнымi, акцэнталагiчнымi, граматычнымi, стылiстычнымi, арфаграфiчнымi i пунктуацыйнымi. Заданнi тэста адпавядаюць наступным раздзелам курса беларускай мовы:

1.    Мова. Маўленне. Тэкст.

2.    Арфаэпiя i арфаграфiя.

3.    Лексiка i фразеалогiя.

4.    Словаўтварэнне i арфаграфiя.

5.    Марфалогiя i арфаграфiя.

6.    Сiнтаксiс i пунктуацыя.

У тэставай рабоце правяраецца практычная граматнасць, культура мовы навучэнцаў i моўная кампетэнцыя, веданне граматыкi i стылiстыкi беларускай мовы. Праверка ўзроўню валодання вучнямi тэарэтычнымi ведамi i набытымi практычнымi ўменнямi пры вывучэннi беларускай мовы носiць аб'ёмны i ўсебаковы характар.

Для паспяховага выканання тэставай работы вучнi павiнны ведаць:

- правапiс галосных;
- правапiс й, ы пасля галосных;
- прыстаўныя гукi;
- правапiс у - ў;
- правапiс мяккага знака i апострафа;
- правапiс спалучэнняў спалучэнняў зычных;
- правапiс вялiкай лiтары;
- напiсанне слоў асобна, разам, праз злучок;
- правапiс канчаткаў назоўнiкаў;
- ужыванне роду i лiку назоўнiкаў;
- ужыванне часоў дзеяслова;
- правапiс лiчэбнiкаў;
- ужыванне i правапiс займеннiкаў;
- правапiс прыслоўяў;
- ужыванне i правапiс дзеепрыметнiкаў;
- ужыванне i правапiс дзеепрыслоўяў;
- ужыванне i правапiс не (ня), нi з рознымi часцiнамi мовы;
- адасабленне даданых членаў сказа;
- пабочныя i ўстаўныя словы, зваротак;
- параўнальны зварот;
- просты i складаны сказ;
- вiды складаных сказаў, знакi прыпынку ў iх;
- аднародныя члены сказа; спосабы перадачы чужой мовы.

У тэсце правяраюцца наступныя ўменнi:

- уменне знаходзiць у слове арфаграмы;
- уменне вызначаць прамое i пераноснае значэнне слоў;
- уменне правiльна ставiць нацiск;
- уменне вызначаць у сказе сэнсавыя часткi, якiя патрабуюць выдзялення знакамi прыпынку;
- уменне бачыць парушэннi лексiчных, граматычных, сiнтаксiчных норм;
- уменне вызначаць стылiстычную прыналежнасць тэксту па пэўных моўных паказчыках;
- уменне аналiзаваць i выкарыстоўваць адпаведныя сэнсавым адносiнам сродкi сувязi сказаў у тэксце;
- уменне бачыць стылiстычныя асаблiвасцi i вобразна-выяўленчыя сродкi тэксту.

Пры арганiзацыi падрыхтоўкi да тэсцiравання настаўнiку неабходна перш за ўсё вывучыць асаблiвасцi работы з тэстам, пажадана самому выканаць тэставыя заданнi, пры гэтым зафiксаваць час на iх выкананне. Наступным этапам работы настаўнiка павiнен стаць аналiз самiх заданняў тэста: ступень цяжкасцi кожнага задання, яго суаднесенасць з пэўнымi раздзеламi граматыкi, характар уменняў, неабходных да выканання таго цi iншага задання. Да заканчэння першага паўгоддзя неабходна правесцi ў выпускных класах пробнае тэсцiраванне па прапанаванаму нiжэй тэсту або па тэстах, складзеных самiм выкладчыкам. Праверка выкананых работ дазволiць настаўнiку выявiць прабелы ў ведах выпускнiкоў, вызначыць цяжкасцi, з якiмi яны сутыкнулiся пры выкананнi работы.

Настаўнiк мае права ўнесцi неабходныя, па яго меркаванню, змены ў размеркаванне колькасцi гадзiн на вывучэнне асобных тэм, прапанаваных у праграме па беларускай мове, вызвалiўшы час на арганiзацыю сiстэматычнага паўтарэння. Пры правядзеннi абавязковых кантрольных работ трэба мець на ўвазе наступнае: у гэтым навучальным годзе ў 11 класе праводзiцца 6 абавязковых кантрольных работ:

- 2 дыктанты,
- 2 пераказы,
- 2 тэставыя работы.

Вельмi важна навучыць дзяцей правiльна размяркоўваць час пры выкананнi тэставых заданняў, умець пераключаць увагу з адной тэмы на другую, парaиць выконваць тыя заданнi, якiя здаюцца iм больш лёгкiмi, бо кожнае правiльна выкананае заданне дабаўляе балы.

Вучнi павiнны ведаць, што на выкананне тэставай работы адводзiцца 110 хвiлiн, у кожным заданнi можа быць 1, 2 i больш правiльных адказаў; перад пачаткам работы неабходна ўважлiва прачытаць фармулёўку задання.

Тэст у гэтым навучальным годзе будзе складацца з дзвюх частак, у якiя будуць уваходзiць заданнi пяцi ўзроўняў складанасцi. У першай частцы выкарыстоўваюцца заданнi закрытага тыпу (даюцца варыянты адказаў, а вучнi выбiраюць правiльны адказ) i адкрытага тыпу (вучнi самi запiсваюць адказ).

Экзамен у любой форме - сiтуацыя экстрэмальная, таму выпускнiкам важна псiхалагiчна падрыхтавацца да гэтага: унушыць сабе пазiтыўныя адносiны да будучых iспытаў, навучыцца канцэнтраваць увагу, кантраляваць свае эмоцыi.

Квасюк Ганна Генадзеўна, ДУА САШ №182 г. Мінска © 2009-2024 |
Рейтинг сайтов