Арфаграфічны разбор зводзіцца да вызначэння ў слове арфаграмы і вытлумачэння яе сутнасці. Арфаграмы ёсць не ва ўсіх словах, а толькі ў тых, якія даюць магчымасць выбару аднаго спосабу напісання з некалькіх. Так, выбар літары а або э ў першым пераднаціскным складзе вызначаецца паходжаннем слова, параўн.: рака і рэкорд. Выбар літары і (або й) у корані слова пас-ля прыстаўкі залежыць ад здольнасці яе да складаўтварэння, параўн.: зайсці, але суіснаваць.
Напісанне слова можа быць заснавана на некалькіх арфаграмах, напрыклад, слова д ы я л о г перадаецца на пісьме ў адпаведнасці:
1) з правапісам д (дз) у словах іншамоўнага паходжання,
2) з правапісам спалучэння галосных іа ў запазычаных словах,
3) з правапісам глухіх зычных у пазіцыі канца слова.
Умовай арфаграфічнага разбору з'яўляецца добрае веданне сістэмы беларускага правапісу.
У з о р. Расчуліўся дзед, уздыхнууў адказ.
Расчуліўся - правапіс зычных у прыстаўках. Прыстаўка рас- перад звонкімі і санорнымі пішацца з літарай з, а перад глухімі з літарай с. Расчуліўся - правапіс ў.Літара ў (нескладовае) пішацца пасля галосных у сярэдзіне або на канцы слова.
Дзед - правапіс д- дз. Пры памякчэнні д пераходзіць у гук дз, які адлюстроўваецца на пісьме. Дзед - правапіс звонкіх і глухіх зычных. Аглушэнне звонкіх зычных на канцы слоў на пісьме не перадаецца.
Уздыхнуў - правапіс у. Літара у пішацца нязменна неза-лежна ад націску ў пачатку слова. Уздыхнуў - правапіс ў. Літара ў (нескладовае) пішацца пасля галосных на канцы слова.
Адказ - правапіс звонкіх і глухіх зычных. Аглушэнне звонкіх зычных перад наступным глухім гукам і ў сярэдзіне, і ў канцы слова на пісьме не перадаецца.
Арфаграфічны разбор