ПАРАДАК СІНТАКСІЧНАГА РАЗБОРУ БЯЗЗЛУЧНІКАВАГА
СКЛАДАНАГА СКАЗА
1. Знайсці граматычныя асновы. вызначыць часткі складанага сказа і абазначыць іх лічбамі.
2. Вызначыць сэнсавыя адносіны паміж часткамі складанага сказа (часавыя прычынныя, супастаўляльныя і інш.).
3. Пабудаваць схему сказа.
4. Разабраць кожную граматычную частку па схеме сінтаксічнага разбору простага сказа (выключыць указанне на тое, што сказ просты).