ПАРАДАК СІНТАКСІЧНАГА РАЗБОРУ
СКЛАДАНАЗАЛЕЖНАГА СКАЗА
1. Знайсці граматычныя асновы. вызначыць галоўную і даданую граматычныя часткі і абазначыць іх лічбамі.
2. Вызначыць сродак сінтаксічнай сувязі частак (падпарадкавальны злучнік або злучальнае слова).
3. Вызначыць, да чаго адносіцца даданая частка.
4. Вызначыць від даданай часткі.
5. Пабудаваць схему сказа.
6. Разабраць кожную граматычную частку па схеме сінтаксічнага разбору простага сказа (выключыць указанне на тое, што сказ просты).
ПАРАДАК СІНТАКСІЧНАГА РАЗБОРУ СКЛАДАНАЗАЛЕЖНАГА СКАЗА 3 НЕКАЛЬКІМІ ДАДАНЫМІ
1. Знайсці граматычныя асновы, вызначыць галоўную і даданыя часткі і абазначыць іх лічбамі.2. Вызначыць сродкі сінтаксічнай сувязі частак.3. Вызначыць. да чаго адносяцца даданыя часткі.4. Вызначыць від даданых частак.5. Вызначыць від падпарадкавання даданых частак (сузалежнае аднароднае. сузалежнае неаднароднае, паслядоўнае).6. Пабудаваць схему сказа (вертыкальную або гарызантальную).7. Разабраць кожную граматычную частку па схеме сінтаксічнага разбору простага сказа (выключыць указанне на тое, што сказ просты).