Родная мова, цудоўная мова! Ты нашых думак уток і аснова! Матчын дарунак ад самай калыскі, – ты самацветаў яскравая нізка… … Кожнай драбнічкай ты варта пашаны, кожнае слова вякамі стварана. І на вякі яно жыць застанецца, вечнае так, як народнае сэрца.
Уладзімір Дубоўка
Дадзены сайт створаны для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, каб яны маглі знайсці на ім патрэбны матэрыял і выкарыстаць яго ў сваёй плённай працы. Таксама на нашых старонках змешчаны матэрыял і для вучняў, якія цікавяцца беларускай мовай і літаратурай і жадаюць іх вывучаць.
Адміністратар сайта -
Квасюк Ганна Генадзеўна,
настаўнік