Сб, 20.04.2024, 01:33Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Пошук

Форма ўваходу

Нашы апытанні

Перайсці да ўсіх апытанняў на сайце
Ці выкарыстоўваеце Вы ў сваёй працы інтэрактыўныя прэзентацыі?
Усяго адказаў: 395

Воблака тэгаў

Матэрыялы

Каментарыі: 568
Гасцёўня: 65
Загрузак: 518
Галерэя: 46

Навіны сайта

Статыстыка


Онлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

...

Первый Каталог - Каталог сайтов Беларуси, России, Украины BS.BY - Бизнес Сайт. Каталог сайтов, магазины, товары, частные объявления Информер ТИЦ PR

Наш банер

belkabinet.by – Віртуальны кабінет: сайт для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры


Галоўная » Каталог сайтаў » У дапамогу настаўніку

У катэгорыі сайтаў: 20
Паказана сайтаў: 1-20

Сарціраваць па: Загрузкам
Спадзяюся, што  сайт будзе карысны настаўнікам беларускай мовы і літаратуры,  яны змогуць знайсці на ім патрэбны матэрыял і выкарыстаць яго ў сваёй плённай працы. Таксама на  старонках змешчаны матэрыял і для вучняў, якія цікавяцца беларускай мовай і літаратурай.  Парады бацькам, інфармацыя пра мой клас, займальны матэрыял для інтэлектуалаў - усё гэта, паважаныя наведвальнікі, чытайце на старонках сайта.У раздзеле "Метадычны куфэрак" размешчаны распрацоўкі пазакласных мерапрыемстваў, урокаў, прапануецца матэрыял па самаадукацыі для настаўнікаў, нарматыўная база па прадмеце.Для вучняў ёсць таксама свае  раздзелы: "Рыхтуемся да ўрокаў" (памяткі, дадатковыя заданні, алімпіяды, тэсты, апорныя табліцы, слоўнікавыя словы), "Гэта можа быць цікава", "Клуб "Магия мысли".
Сайт з'явіўся ў 2013 г.
У дапамогу настаўніку | Пераходаў: 2091 | Дата: 05.05.2013

Добры настаўнік рад вітаць вас на старонках свайго блога!
Наш праект створаны ў дапамогу настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, з якімі Добры настаўнік з радасцю дзеліцца сваімі распрацоўкамі ўрокаў і пазакласных мерапрыемстваў, дыдактычнымі матэрыяламі і іншай інфармацыяй для арганізацыі навучальнай і пазашкольнай дзейнасці. Цікавыя і карысныя матэрыялы змогуць адшукаць для сябе настаўнікі як пачатковай, так і сярэдняй школы.  Апроч гэтага, на нашых старонках прадстаўлены распрацоўкі і матэрыялы, якія будуць у дапамогу і іншым настаўнікам-прадметнікам, а таксама класным кіраўнікам школ з беларускай мовай навучання. Канспекты розных урокаў і тэматычных класных гадзін, сцэнарыі пазакласных мерапрыемстваў і падказкі па арганізацыі вольнага часу школьнікаў — гэта і шматлікае іншае сабраў на сваіх старонках Добры настаўнік. Наш рэсурс зацікавіць і студэнтаў педагагічных факультэтаў, якім давядзецца рабіць пакуль яшчэ свае першыя крокі на настаўніцкай ніве. На старонках Добрага настаўніка вы знойдзеце матэрыялы, якія стануць выдатнай падтрымкай для праходжання педагагічнай практыкі.  Не мог Добры настаўнік пакінуць убаку і вучняў. Нам выдатна вядома, з якім трудом даецца цяперашняму пакаленню вывучэнне роднай мовы. Таму мы паспрабуем трохі дапамагчы вам у гэтай нялёгкай справе.  Жадаем прыемнага і карыснага баўлення часу на старонках Добрага настаўніка! Будзем удзячныя за вашы водгукі, каментарыі, прапановы!
З павагай, Добры настаўнік.
У дапамогу настаўніку | Пераходаў: 2245 | Дата: 05.05.2013

Сайт жыцця і творчасці Івана Навуменкі
У дапамогу настаўніку | Пераходаў: 1510 | Дата: 17.11.2010

Паэтычная старонка Пімена Панчанкі
У дапамогу настаўніку | Пераходаў: 2640 | Дата: 16.11.2010

Паэтычная старонка Аркадзя Куляшова
У дапамогу настаўніку | Пераходаў: 1553 | Дата: 16.11.2010

Паэтычная старонка Рыгора Барадуліна
У дапамогу настаўніку | Пераходаў: 1632 | Дата: 16.11.2010

Якуб Колас - клясык беларускае літаратуры, грамадзкі дзеяч, перакладчык, пэдагог, адзін з заснавальнікаў сучаснае беларускае літаратуры й беларускае літаратурнае мовы.

На гэтым сайце Вы можаце знайсці біяграфію Якуба Коласа, пазнаёміцца з яго творамі, зазірнуць у фотагалерэю, а таксама знайсці шмат іншай карыснай інфармацыі.

У дапамогу настаўніку | Пераходаў: 1860 | Дата: 16.11.2010

Янка Купала - класік сусветнай і беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і сучаснай беларускай літаратурнай мовы, народны паэт Беларусі, духоўны лідэр беларускага нацыянальнага адраджэння. Ён адначасова выступаў як паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, грамадскі дзеяч.

На гэтым сайце Вы можаце знайсці біяграфію Янкі Купалы, пазнаёміцца з яго творамі, зазірнуць у фотагалерэю, а таксама знайсці шмат іншай карыснай інфармацыі.

У дапамогу настаўніку | Пераходаў: 1945 | Дата: 16.11.2010

Сайт творчасці Яўгеніі Янішчыц
У дапамогу настаўніку | Пераходаў: 2519 | Дата: 16.11.2010

Тут Вы можаце пазнаёміцца з біяграфіяй паэта, а таксама з яго творамі - вершамі пра жыццё, прыроду, дружбу і, безумоўна, каханне, зазірнуць у фотагалерэю, а таксама знайсці шмат іншай карыснай інфармацыі.
У дапамогу настаўніку | Пераходаў: 3181 | Дата: 16.11.2010

Максім Танк - адно з самых яркіх імёнаў у гісторыі беларускай літаратуры. Паэт‑бунтар, паэт‑патрыёт, паэт‑сатырык, паэт‑філосаф, паэт‑наватар… А «па жыцці» надзвычай сціплы чалавек, які не любіў гучных слоў і бляску пражэктараў. Паэзія Максіма Танка ўражвае разнастайнасцю тэм, вобразаў, форм, творчым засваеннем нацыянальнай паэтычнай традыцыі і наватарствам. А галоўная тэма, якая праходзіць праз усю творчасць М. Танка, - Радзіма ў самых розных яе праявах: гісторыя і яе адлюстраванне ў легендах і паданнях, праца, песні, мары народа, маляўнічая прырода, мілагучная родная мова. Сябры, для Вас мы сабралі на гэтым сайце вершы Максіма Танка, біяграфічныя звесткі, а таксама рэцэнзіі на творы паэта. Сайт створаны ў межах Нацыянальнага Паэтычнага Парталу.
У дапамогу настаўніку | Пераходаў: 3838 | Дата: 16.11.2010

Редакционно-издательское учреждение «Литература и искусство» создано в 2002 году. Учредитель —Министерство информации Республики Беларусь. РИУ "Литература и искусство” выпускает литературно-художественные и общественно-политические журналы «Полымя», «Маладосць», «Нёман», «Бярозка», альманах «Вожык», газету «Літаратура і мастацтва”.
У дапамогу настаўніку | Пераходаў: 2199 | Дата: 10.11.2010

Літаратурны часопіс вучняў Сакалоўскай сярэдняй школы Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Акрамя электроннай версіі часопіса ёсць старонка для настаўнікаў беларускай мовы, дзе можна знайсці многа цікавых і карысных матэрыялаў
У дапамогу настаўніку | Пераходаў: 1529 | Дата: 20.08.2010

Internet-праект "Мова Беларусаў" - гэта праект, які створаны вучнямі і настаўнікамі сярэдняй школы № 113 горада Мінска з экалагічным ухілам пад кіраўніцтвам Святланы Міхайлаўны Саракач - настаўніка беларускай мовы і літаратуры. Праект створаны ў межах школьнага Internet-клуба "WEP".
У дапамогу настаўніку | Пераходаў: 1648 | Дата: 08.03.2010

Научно-методическое учреждение «Национальный институт образования»
Министерства образования Республики Беларусь
У дапамогу настаўніку | Пераходаў: 2127 | Дата: 07.03.2010

САЙТ "БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДУ" ДАПАМОЖА:

  • аматарам беларускай літаратуры: знойдуць усе творы Уладзіміра Караткевіча, надрукаваныя на беларускай мове;
  • школьнікам: знойдуць творы У.Караткевіча, уключаныя ў праграму па беларускай літаратуры, у тым ліку для пазакласнага чытання, дадатковую літаратуру пра жыццё і творчасць пісьменніка;
  • настаўнікам-філолагам: маюць магчымасць зрабіць цікавейшымі свае ўрокі;
  • выкладчыкам iншых дысцыплiн: знойдуць цiкавыя творы пра розныя гiсторычныя эпохi, пра асаблiвасцi рэгiёнаў Беларусi, пра асобныя творы мастацтва;
  • бацькам: могуць знайсці казкі для сваіх дзяцей, пазнаёміць з гісторыяй і сённяшнім днём Беларусі і яе мясцін, звярнуўшыся да кнігі "Зямля пад белымі крыламі" і інш.;
  • суайчыннікам за мяжой: завочна сустрэнуцца са сваёй сінявокай Беларуссю;
  • прадстаўнiкам iншых народаў: знойдуць пераклады твораў У.Караткевiча на свае родныя мовы;
  • усім, хто любіць і шануе Беларусь.
  • У дапамогу настаўніку | Пераходаў: 1616 | Дата: 06.03.2010

    Віртуальны музей "Святло яго душы"
    У дапамогу настаўніку | Пераходаў: 1200 | Дата: 05.03.2010

    Іван Мележ: старонкі жыцця
    У дапамогу настаўніку | Пераходаў: 1728 | Дата: 05.03.2010

    Прапануем вашай увазе электронную версію музея Івана Пятровіча Шамякіна пад назвай "Майстра”. Гэты праект прысвечаны 85-гадоваму юбілею пісьменніка. У музеі грунтоўна паказаны жыццё, творчасць і грамадская дзейнасць творцы, яго стаўленне да літаратуры і літаратурных працэсаў, сувязь з сучаснікамі.
    У дапамогу настаўніку | Пераходаў: 1493 | Дата: 05.03.2010

    АНДРЭЙ МАКАЁНАК: АСОБА І ЛЁС
    У дапамогу настаўніку | Пераходаў: 1495 | Дата: 05.03.2010

    Квасюк Ганна Генадзеўна, ДУА САШ №182 г. Мінска © 2009-2024 |
    Рейтинг сайтов