Пт, 26.04.2024, 22:03Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Пошук

Форма ўваходу

Нашы апытанні

Перайсці да ўсіх апытанняў на сайце
Ці карысная для Вас інфармацыя, змешчаная на сайце?
Усяго адказаў: 1345

Воблака тэгаў

Матэрыялы

Каментарыі: 568
Гасцёўня: 65
Загрузак: 518
Галерэя: 46

Навіны сайта

Статыстыка


Онлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

...

Первый Каталог - Каталог сайтов Беларуси, России, Украины BS.BY - Бизнес Сайт. Каталог сайтов, магазины, товары, частные объявления Информер ТИЦ PR

Наш банер

belkabinet.by – Віртуальны кабінет: сайт для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

Бібліятэка
Галоўная » » Бібліятэка » Аўдыёлітаратура

Макаёнак Андрэй. Лявоніха на арбіце
[ · Загрузіць здалёк () ] 29.08.2011, 18:39
Макаёнак Андрэй - Лявоніха на арбіце (радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага Акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы па аднайменнай камедыі народнага пісьменніка Беларусі)Рэжысёр: заслужаны дзеяч мастацтваў Украіны Барыс ЭрынГукарэжысёр: Яўгенія ЗайчыкРолі выконвалі:  Вядучы - заслужаны артыст Беларусі Барыс Уладамірскі  Лявон - народны артыст СССР Здзіслаў Стома  Лушка, яго жонка - народная артыстка СССР Галіна Макарава  Соня, іх дачка - заслужаная артыстка Беларусі Зінаіда Зубкова  Суседка Клава - заслужаная артыстка Беларусі Алена Рынковіч  Старшыня калгаса - народны артыст СССР Уладзімір Дзядзюшка  Міхал - народны артыст СССР Віктар Тарасаў  Вартаўнік Максім - заслужаны артыст Беларусі Аляксей Бараноўскі  Старшыня райвыканкама Глуздакоў - заслужаны артыст Беларусі Павел Іваноў  Сакратар Глуздакова - заслужаны артыст Беларусі Ўладзімір Кудрэвіч  у астатніх ролях - артысты купалаўскага тэатраГод запісу: 1962Год рэстаўрацыі: 1996Беларуская камедыя на працягу многіх гадоў была адным з самых выйгрышных узорных жанраў нацыянальнай літаратуры. Крытыкі савецкага перыяду сцвярджалі, што беларуская камедыя займае камандныя вышыні ў драматургіі ня толькі ў рэспубліцы, але і далёка за яе межамі.Найперш меліся на ўвазе камедыйныя творы Кандрата Крапівы, Андрэя Макаёнка, Аляксея Дударава. Традыцыйнай рысай беларускага сцэнічнага смеху лічыцца яго рэактыўнасць (г.зн. здольнасць уступаць у сінтэз з іншымі эстэтычнымі катэгорыямі), а народны гумар, іронія, самаіронія, добразычлівае пакепліванне, уедлівы сарказм - гэтыя формы мастацкага смеху складаюць нацыянальную адметнасць беларускай літаратуры, падмурак традыцыі, якой жывіцца і сучасная камедыяграфія. Яны тлумачаць сакрэт жывучасці, працяглай актуальнасці камедыйных твораў, якія, здавалася б, ушчыльную прывязаны да свайго часу.Яркім прыкладам дасюль застаецца фенаменальны узлёт творчасці драматурга Андрэя Макаёнка ў 50х-70х гадах мінулага стагоддзя. Як падкрэслівае крытыка, ён умеў будаваць твор з хітрынкай, з сакрэтам, быццам бы адчуваў, што закранутыя ім праблемы ў будучыні могуць абярнуцца іншымі гранямі, і паўстануць больш востра. Драматург умеў заўважаць заганы там, дзе яны былі, дабіраўся да іх сутнасці з дапамогай сатыры, а сатыра, як вядома зброя вострая, з глыбокай ступенню пранікнення ў з'явы. Бывае, что сатырычны твор аказваецца шырэйшым па сваім змесце нават за намеры яго аўтара. Праблемы, якія Макаёнак-драматург даследваў у творах на так званую "калгасную тэму", актуальныя і сёння.Надзвычай папулярная ў свой час камедыя Андрэя Макаёнка "Лявоніха на арбіце, якая з поспехам ішла на сцэне галоўнага тэатра краіны, - бліскучы драматургічны твор, у якім надзённая рэчаіснасць падсвечана арыгінальным аўтарскім бачаннем праблемы, асэнсавана па-мастацку глыбока і пераканаўча.
Катэгорыя: Аўдыёлітаратура | Дабавіў: Адмiнiстратар
Праглядаў: 2354 | Загрузак: 690 | Рэйтынг: 3.0/1
Усяго каментарыяў: 0
Дабаўляць каментарыі можна толькі пасля рэгістрацыі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Квасюк Ганна Генадзеўна, ДУА САШ №182 г. Мінска © 2009-2024 |
Рейтинг сайтов