Нарадзіўся:
30 верасьня 1931
Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць, БССР
Грамадзянства:
Беларусь
Род дзейнасьці:
паэт, грамадзкі дзеяч
Гады творчасьці:
з 1946
Нарадзіўся:
30 верасьня 1931
Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць, БССР
Грамадзянства:
Беларусь
Род дзейнасьці:
паэт, грамадзкі дзеяч
Гады творчасьці:
з 1946
Не павераць, напэўна, нашчадкі,
Што такія былі ў нас парадкі,
Што дурнілі нас так верхаводы –
Ненавіснікі нашай свабоды,
Нашай мовы, і кнігі, і песні,
Нашых скарбаў і нашых святынь, -
Усяго, што мы ў душах пранеслі
Праз стагоддзяў смяротную стынь.
Як жа сталася, як гэта выйшла,
Што пад выжлаю шчэрыцца выжла,
А пад быдлам скацініцца быдла,
А пад хлусам крыўляецца хлус,
Вітаем Вас на сайце народнага паэта Беларусі Ніла Сымонавіча Гілевіча!
Тут Вы можаце пазнаёміцца з біяграфіяй паэта, а таксама з яго творамі - вершамі пра жыццё, прыроду, дружбу і, безумоўна, каханне, зазірнуць у фотагалерэю, а таксама знайсці шмат іншай карыснай інфармацыі.
Сайт створаны ў межах Нацыянальнага Паэтычнага Парталу.
Вы кажаце: я выракся кагосьці?
Каго? Фальшывых ідалаў-святош,
Якім паверыў некалі?.. Ну што ж,
Хай Бог даруе хібы маладосці...
Ад той зямлі, дзе маці нарадзіла,
Ад тых магіл, дзе прашчуры ляжаць,
Ад нівы той, дзе сеяў я, каб жаць,
Ад мовы той, што ў цемры мне свяціла, –
He адракаўся і не адракуся!
Запомніце: пярэваратнем я
Павек не скінуся. Душа мая
I ў небе будзе трызніць Беларуссю.
Калi ёсць ты, лёс мой, нада мною,
Аб адным прашу я: не дазволь
У мiры з няпраўдай i хлуснёю
Дажываць мне век на свеце свой.
Не аддай душу у рабства гномам -
Узбунтуй, растурзай, распалi, -
Каб у ёй агнi-маланкi з громам
Жыхалi ад неба да зямлi!
Вясковы ранак на пачатку чэрвеня,
З пары маленства выклiканы памяццю:
Каровы пасвяцца па роснай шэранi,
З сялiб дымкамi цягне - печы паляцца.
А росы колкiя - аж бегчы хочацца,
А неба сiняе - аж перасiнена...
Вясковы ранак - як маленства, сонечны,
I беларускi - як усмешка Пiмена.
Я — беларус, я нарадзiўся
На гэтай казачнай зямлi,
Дзе мiж лясоў i пушчаў дзiкiх
Адвеку прашчуры жылi.
Я — беларус, я ганаруся,
Што маю гэтае iмя:
Аб добрай славе Беларусi
У свеце знаюць нездарма!
Я — беларус, i я шчаслiвы,
Што мацi мову мне дала,
Што родных песень пералiвы
I зблiзку чую, i здаля.
Я — беларус, i хоць сягоння
Яшчэ малы, але скажу:
Я родам з племя непакорных
I прад бядой не задрыжу!..
Вясновы вечар. На нагах маiх...
Вясновы вечар. На нагах маiх
За доўгi дзень, як зоры, цыпкi выспелi.
Апанаваная якiмiсь мыслямi,
На ўсходках ганка мама гоiць iх.
Вяршынкай мажа моўчкi, не ўшчуваючы,
Прыемны, мяккi халадок кладзе.
I раптам кажа: "Чуеш, у гняздзе -
Шчабечуць ластавачкi, засынаючы..."
Часцей, часцей прыпамінай…
Імёны паўшых смерцю храбрых
За родны край, наш мілы край, –
Каб над зямлёй, што млела ў ранах,
Плыў гэты сіні-сіні ранак,
Цвіў гэты белы-белы май, –
Часцей, мой друг, прыпамінай!
Прыпамінай часцей, мой друг,
Імёны тых, што ўсё зрабілі –
Вышэй усіх тваіх заслуг,
Што, як і ты, да слёз любілі
Маністы ўвосень на рабіне
І ў ліпкіх смолках майскі луг, –
Не забывай пра іх, мой друг!..
Колькі шуму, колькі смеху:
Дзеда лепім мы са снегу!
Задала зіма работы —
Па двары кацілі ўтрох
I паставілі ля плоту.
Дзед стаіць, хоць і без ног.
Замест рук уткнулі папкі,
Вочы — вугалю кавалкі,
Нос — чарэпак з гладыша,
Барада — шматок кудзелі,
А на лысіну надзелі
Кош замест капелюша.
Ну і дзед! Відаць, яму
Тут стаяць усю зіму.
Будзе ён тут па начах
Наганяць на зайцаў страх,
Каб не бегалі сюды
Сад псаваць наш малады!
Дзе па роднай зямлі ні крочыў –
Скрозь – ад Прыпяці да Дзьвіны –
Перш за ўсё мне ласкалі вочы
Жыта, сосны і валуны.
Дзе ў далёкіх маіх вандроўках
Я ні сьніў аб Радзіме сны –
Паўставалі ў іх зноў і зноўку:
Жыта, сосны і валуны.
I па самай высокай мерцы
Мне ўжо ясна, што да труны
Данясу я не шмат у сэрцы:
Жыта, сосны і валуны.
О, сябры! Калі нешта значыць
Мой усім вам паклон зямны –
Хай і цень мой з пагорка бачыць
Жыта, сосны і валуны.
Сцяблiнка жытняя - несамавiты
Музычны iнструмент... Перш чым запець,
Трымала колас над зямлёй, налiты,
Каб ён, на радасць людзям, мог даспець.
Фiлосафы, паэты, запрыкмецьце,
Даследуючы змест людскiх патрэб:
Раднейшага няма нiчога ў свеце,
Як хлеб i музыка, як музыка i хлеб!
Як чараўнiца на нябачных кроснах...
Iвану Мележу
Як чараўнiца на нябачных кроснах,
Ноч тчэ над лесам цёмны полаг свой.
Во - чуцен шоргат палазоў марозных,
Во - зарыпеў прастуджана навой.
У край маленства памяць адбягае.
I тчэ i тчэ старую казку ноч,
I ў мутных хмарках месячык мiльгае,
Як памiж нiцяў срэбраны чаўнок.
Вы думалi, што я сабраўся ў скачках
Прымаць удзел? Каб верны мне мой конь
Сыходзiў, зацугляны, ненай-жвачкай, -
Ляцеў за некiм шустрым наўздагон?
Ну, што вы, што вы! Хiба я - наезнiк?
I хiба конь для скачак у мяне?
Яго прызванне - плуг цягнуць жалезны,
Маё - ступаць услед па баразне.