ПАРАДАК СІНТАКСІЧНАГА РАЗБОРУ ПРОСТАГА СКАЗА
1. Знайсці граматычную аснову сказа і паказаць, што ён просты.
2. Назваць тып сказа па мэце выказвання (апавядальны, пытальны, пабуджальны), па эмацыянальнай афарбоўцы (клічны, няклічны).
3. Вызначыць від сказа паводде будовы: а) двухсастаўны ці аднасастаўны (пэўна-асабовы, няпэўна-асабовы, безасабовы, назыўны); б) развіты ці неразвіты; в) поўны ці няпоўны.
4. Указаць, ці ўскладнены сказ аднароднымі членамі, звароткам, пабочнымі словамі, адасобленымі членамі.
5. Разабраць сказ па членах сказа і ўказаць. чым яны выражаны.