Пт, 29.03.2024, 06:57Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Пошук

Форма ўваходу

Нашы апытанні

Перайсці да ўсіх апытанняў на сайце
Для чаго Вы выкарыстоўваеце прэзентацыі на сваіх уроках?
Усяго адказаў: 483

Воблака тэгаў

Матэрыялы

Каментарыі: 568
Гасцёўня: 65
Загрузак: 518
Галерэя: 46

Навіны сайта

Данный глоссарий разработан на основе содержания учебно-методических комплексов.
Праглядаў: 6138 | Дабавіў: Адмiнiстратар | Дата: 05.05.2013 | Каментарыі (0)

Настаўнікам роднай мовы, студэнтам, вучням, бацькам і ўсім, хто цікавіцца беларускай мовай!
Праглядаў: 9351 | Дабавіў: Адмiнiстратар | Дата: 05.05.2013 | Каментарыі (0)

Добры настаўнік рад вітаць вас на старонках свайго блога!
Праглядаў: 6855 | Дабавіў: Адмiнiстратар | Дата: 05.05.2013 | Каментарыі (0)

Можна загрузіць некаторыя нумары часопіса "Роднае слова"
Праглядаў: 8727 | Дабавіў: Адмiнiстратар | Дата: 03.02.2013 | Каментарыі (0)

Звярніце ўвагу на новае прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па мове і літаратуры
Праглядаў: 16229 | Дабавіў: Адмiнiстратар | Дата: 28.07.2012 | Каментарыі (3)

1 2 »

Каляндар

«  Сакавік 2024  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Статыстыка


Онлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

...

Первый Каталог - Каталог сайтов Беларуси, России, Украины BS.BY - Бизнес Сайт. Каталог сайтов, магазины, товары, частные объявления Информер ТИЦ PR

Наш банер

belkabinet.by – Віртуальны кабінет: сайт для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры


Фанетычны разбор

Мэта фанетычнага разбору слова - ахарактарызаваць гукавую форму слова як сукупнасць самастойных і адметных гукаў Варта ўвагі тая акалічнасць, што ў беларускай мове арфаграфічныя правілы, у аснове якіх ляжаць розныя прынцыпы, часам дзейнічаюць насуперак вымаўленню. У выніку гэтага суадносіны артыкуляцыйна-акустычных якасцей гука і яго абазначэння пэў-най літарай не заўсёды цесныя ў розных арфаграфічных умовах. Пра тое, што беларускае алфавітнае пісьмо не перадае ўсіх асаблівасцей вымаўлення, сведчыць абазначэнне наступных гукаў:

- літары е, ё, ю, я абазначаюць два гукі ў сукупнасці: й + э (па[йэ]хаць); й + о (ра[йо]н); й +у (га[йу]чы); й + а (ма[йа]к);

- літары в, н, л і інш. абазначаюць два розныя гукі сітуацыйна: [в] і [в'] - (воз і вёз); [н] і [н'] - (нос і нес)\ [л] і [л'] -(стол і столь);

- літара можа не мець гукавога ўвасаблення - ь (разьбяр, фальварак, таньчыць);

- дзве літары (дыграфы) могуць абазначаць адзін гук: нн -[ н ] (насеннё); дз - [дз] (дзіўны); дж - [дж] (дожджык).

Акрамя асаблівасцей перадачы літар на пісьме, абумоў-леных характарам нацыянальнага алфавіта, трэба ўлічваць і тыя функцыянальныя змены гукаў, якія не адлюстроўваюцца графічна. Гзта звязана з узаемадзеяннем, а ў выніку і змяненнем гучання сумежных гукаў у маўленчай плыні:

- аглушэнне: падсмажыць [патсмажыц'], сцежка [с'ц'ешка];

- азванчэнне: вакзал [вагзал], барацьба [барадз'ба];

- поўнае прыпадабненне: сшытсік [Шытак], зжоўкнуць [жоўкнуц '].

Каб даць поўную характарыстыку слову, трэба:

1) падзяліць слова на склады, вызначыць іх колькасць і месца націску ў слове;

2) даць артыкуляцыйна-акустычную характарыстыку гукаў і ўка-заць іх літарную адпаведнасць на пісьме;

3) вызначыць колькасныя суадносіны зычных і галосных гукаў і літар, якімі яны абазначаны.

У з о р . Адхіснуцца [атх'існуца]

Слова складаецца з 4 складоў, націскны склад [ну].

[А] - галосны, абазначаны літарай а

[т] - зычны, глухі, цвёрды, абазначаны літарай д;

[х] - зычны, глухі, мяккі, абазначаны літарай х;

[і] - галосны, абазначаны літарай і;

[с] - зычны, глухі, цвёрды, свісцячы, абазначаны літарай с;

[н] - зычны, звонкі, цвёрды, абазначаны літарай н;

[у] - галосны, абазначаны літарай у;

[ц]-зычны, глухі, цвёрды, свісцячы, падоўжаны, абазначаны

літарамі цц; [а] - галосны, абазначаны літарай а.

У слове 4 галосныя і 5 зычных гукаў,.якія перадаюцца 10 літарамі.

Квасюк Ганна Генадзеўна, ДУА САШ №182 г. Мінска © 2009-2024 |
Рейтинг сайтов